Фота Дар'і Каляда

Фота Дар'і Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі «Ліст №1…», «Ліст №2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

Фота Дар'і Каляда

Фота Дар'і Каляда

Што канкрэтна VOLSKI хоча сказаць людзям праз новы альбом, расказаў аўтар песень і лідар гурта Лявон Вольскі:

«У Беларусі больш за 1726 чалавек па палітычных прычынах утрымліваюцца за кратамі ў нечалавечых умовах.

Кроў стыне, калі чытаеш, як катуюць палітзняволеных… Гэта фашыстоўскія рэчы. 

Пра гэтую дзікую абсалютна з’яву трэба памятаць і заўсёды казаць, прыцягваць увагу, у тым ліку сусветнай грамадскасці. Хоць людзі і стаміліся ад навін пра вайну і рэпрэсіі.

Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца пра палітзняволеных.

Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, ды не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусяць ведаць як мага больш людзей».

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ужо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю.

«Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — самаіранічна зазначае Лявон Вольскі. 

Запіс альбому плануецца ў Вільні.

За абнаўленнямі і працай над альбомам «Лісты палітвязням» можна сачыць на сацыяльных платформах гурта VOLSKI ў YouTubeTelegramInstagramFacebook.

Чытайце таксама:

Выходзіць кніга вясёлых ашуканскіх гісторый з ілюстрацыямі Лявона Вольскага

Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом

Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам

«Хацелася б вярнуцца да Валожыншчыны». Лявон Вольскі расказаў пра свой новы альбом і жыццё ў эміграцыі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0