«Акадэмкніга» падвяла вынікі году. У лік беларускіх выданняў, якія найлепей прадаваліся ў кнігарнях «Акадэмічная кніга» ў 2019-м, увайшлі наступныя:
Ларыса Геніюш. Унукам: вершы і лісты. Без цэнзуры
У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах — кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі аздобілі кнігу. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.
Анрэй Горват. Прэм'ера
У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: «Je vis. Я жыву».
История белорусской государственности
Калектыўная пяцітамовая манаграфія разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і сярэдніх школ, моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай працы і навучальным працэсе.
Прапануюцца наступныя тамы:
Том 1. Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в.
Том 2. Белорусская государственность в период Российской империи (конец XVIII - начало XX в.)
Том 3. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917-1939 гг.)
Том 4. Белорусская государственность накануне и в период Великой Отечественной войны и послевоенного восстановления (1939-1953 гг.)
Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).
РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648