У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.
Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі.
Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі.
#Дзіцячыклюб — гэта:
— Беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлюбе;
— Новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў;
— Рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя;
— Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай;
— Вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці;
— Раскрыццё творчага патэнцыялу;
— Развіццё камунікацыйных навыкаў;
— Магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі.
Рэкамендаваны ўзрост: 3 — 12 год.
Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень.
Працягласць занятку: 2 гадзіны.
Месца правядзення: кафэ «Грай» (Інтэрнацыянальная, 33)
Кошт аднаго занятка — 20 BYN.
Абанемент на чатыры заняткі — 65 BYN.
Адмысловы плюс абанемента ў тым, што можна абраць любыя цікавыя заняткі для вашых дзетак, а таксама прапускаць заняткі ў адным месяцы і далучыцца ў любы момант.
Пажадана мець зручную вопратку і зменны абутак для дзіцяці.
Кантактны тэлефон: 44 7696394
Расклад заняткаў:
1. 9 лютага — Прыгожае слова.
(З дапамогай гульняў пазнаёмімся з дзеткамі, даведаемся, што значыць іх імя, распавядзем пра сябе, свае характары, намалюем свае асацыяцыі да беларускіх словаў, паўдзельнічаем у трэнінгу-гульні — уводзіны ў тэатр, а таксама паслухаем казку ды паабмяркоўваем, што ж такое сяброўства).
2. 16 лютага — Беларускі кракадзіл.
(Згуляем у кракадзіла - пакажам жэстамі пэўны прадмет. Павучымся ўважлівасці і канцэнтрацыі на кароценькіх гісторыях. Паспрабуем адчуць сябе жывёлкамі. Намалюем любімую істоту. Зробім тэатральныя эцюды пра жывёлак).
3. 23 лютага — Разумею эмоцыі.
(Адкуль з’яўляюцца і як праяўляюцца эмоцыі? Як іх разумець? Пакажам мімікай і намалюем сваю эмоцыю ў дадзены момант. Пагуляем і паробім тэатральныя эцюды, прысвечаныя эмоцыям і станам чалавека)
4. 2 сакавіка — Гісторыя фарбы.
(Згуляем у «Жэст», на развіццё памяці і маторыкі, даведамся, чым малявалі раней, адкуль пачыналіся колеры, з чаго раней рабілі фарбы. Навучымся маляваць адным колерам. Пазаймаемся тэматычнымі тэатральнымі эцюдамі).