Маладыя архітэктары з майстэрні Level 80 Architects, зыходзячы з канцэпцыі гістарычнай забудовы раёну сёняшняй Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, прапанавалі ўражваючы канцэпт выратавання прасторавай сіметрыі гэтага кавалка сталіцы.
ГЛЯДЗЕЦЬ З АНІМАЦЫЯЙ НА САЙЦЕ МАЙСТЭРНІ
Калісьці на месцы сёняшняй плошчы была забудова, што складалася з камяніцаў, знішчаных падчас Другой Сусветнай. Архітэктары прапануюць часткова аднавіць даваенную структуру вуліц і збалансаваць выгляд абодвух бакоў плошчы, ураўнаважыўшы іх.
На дадзены момант гарадскія ўлады схіляюцца да пабудовы ў гэтым месцы псеўдакласіцыстычнага будынку, які намагаецца пераасэнсаваць выгляд суседняга Палацу прафсаюзаў у стылі «сталинский ампир 21 века». Гэты праект — на думку архітэктараў Level 80 — занадта эклектычны.
І таму яны прапануюць тры варыянты альтэрнатыўнай забудовы: кансерватыўны, прагрэсіўны і дынамічны. А таксама запрашаюць ўсіх неабыякавых выказвацца і дзейнічаць, каб выратаваць архітэктурны ансамбль шматпакутнай Кастрычніцкай плошчы.
Кансерватыўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects
Прагрэсіўны канцэпт. Графіка Level 80 Architects
Дынамічны канцэпт. Графіка Level 80 Architects
А як вам? Выказвайцеся ў каментах.
А гэта аналітычныя схемы прасторы, распрацаваныя архітэктарам-рэстаўратарам Навукова-праектнага цэнтра «Restabilis» Раманам Забела. Прапанова рэгенерацыі (ўліку) гістарычных вуліц таксама належыць яму.