…першы смех у гісторыі чалавецтва вырваўся з вуснаў прамацеры Сары, жонкі Абрагама, калі Ўсявышні паабяцаў ёй, што яна зацяжарыць у 89 гадоў… Што змянілася з тых часоў у габрэйскай гумарыстычнай галіне і хто ў сыноў Ізраіля смяецца апошнім?

Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць на лекцыі пісьменніка, перакладчыка ізраільскай літаратуры, аўтара сямейнай сагі «План Бабарозы» Паўла Касцюкевіча.

Убачымся 18 снежня ў шматфункцыйнай арт-прасторы ВЕРХ (Куйбышава, 22). Пачатак а 14:0.

У рамках фестывалю «Сіці Ханука» і з нагоды габрэйскага Дня Волі і Пончыкаў, Ханукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0