Гурт «Дай Дарогу!» прадстаўляе на Еўрарадыё першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове «Не веру». Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.

Спампаваць песню

«Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску», — інтрыгуе лідар «Дай дарогу!».

Песня «Не веру» традыцыйна была запісаная на хатняй студыіСтыльскага. Канцэртная прэзентацыя трэка адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі «Даём рады», дзе 27 лютага апроч«Дай Дарогу!» выступяць:B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.

Квіткі можна набыць у гарадскіх касах, а таксама на сайцеKvitki.by.

Кошт: танцпол — 270 тысяч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?