* * *

Мы дыхаем цяжка, надрыўна, рытмічна,
глытаючы словы, але патрапляючы ў такт,
каб скончыць пачатае так дынамічна,
як колькі таму пачыналі назад.

 

Хай ные спіна салодкім напружаным болем
і з гарадское нязвычкі крывавяць каленкі твае,
але праз імгненне мы жарсці фінальна спатолім,
і пераможна душа затрымціць-зазвініць-запяе.

 

У стоме адзін аднаму пасміхнемся пяшчотна,
маглі б і яшчэ, ды толькі ўжо звяў дзівасіл.
«Выдатна!» — прамовіў, а ты прашаптала: «Зачотна!»
Мы бульбу капалі, а я шчэ мяхі аднасіў…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0