Зорцы польскай эстрады, вядомай спявачцы Марылі Радовіч 8 снежня споўнілася 70 гадоў. Яе песні ў Польшчы ведае кожны. На сцэне Радовіч ужо 50 гадоў.

Яе кар'ера пачалася ў 1967 годзе, калі маладая спявачка атрымала галоўную ўзнагароду на Конкурсе студэнцкай песні ў Кракаве, піша Польскае радыё.

У 70-х гадах амаль кожная праспяваная Радовіч песня станавілася хітом, а на гэту тэму з'яўлялася мноства «зорных» плётак. Да гэтага часу вобраз доўгавалосай бландынкі, якая прыводзіць публіку ў захапленне сваімі песнямі, — гэта адзін з самых яркіх успамінаў часоў ПНР.

Сям'я бацькі Радовіч была родам з Вільні, там у іх была ўласная аптэка «Пад лебедзем». Пасля вайны бацькі спявачкі пераехалі ў Зялёна-Гуру, дзе і нарадзілася Марыя Антаніна Радовіч.

Бацька Радовіч належаў да мясцовай эліты, быў прэзідэнтам горада і дырэктарам першага польскага ліцэя. У 1948 камуністычныя ўлады пасадзілі яго ў турму, дзе ён прабыў у зняволенні да 1956 года.

У старэйшай школе Марыля Радовіч вучылася ва Ўлацлаўку, а ў сталіцу Польшчы прыехала, каб паступіць у ВНУ. У 1956 годзе яна пачала вучыцца ў Акадэміі фізічнага выхавання, хоць перад гэтым спрабавала паступіць у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Гданьску і на факультэт ветэрынарыі ў Варшаве. Маладая студэнтка марыла выступаць у клубах і стала вакалісткай гурту «Шэйтаны», у якой гралі таксама прадстаўнікі студэнцкага братэрства. З імі Радовіч супрацоўнічала яшчэ шмат гадоў.

Kolorowe jarmarki Sopot 1977

Марыля Радовіч ужо ў часы Польскай Народнай Рэспублікі была зоркай эстрады, але, як успамінае спявачка, каб атрымаць кватэру, ёй давялося прайсці такі ж шлях, як усім астатнім палякам.

Толькі ў 1979 годзе пасля доўгага чакання Радовіч заехала ў кватэру ў шматпавярхоўцы на Урсынове — новым раёне на ўскраіне Варшавы. У тым жа годзе яна была ўзнагароджана Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.

Замест таго, каб спачыць на лаўрах самай вядомай польскай спявачкі, Радовіч у апошнія гады працуе яшчэ больш інтэнсіўна, ездзіць з канцэртамі па ўсім свеце, а з 2005 года кожны яе альбом становіцца плацінавым.

Марыля Радовіч. Кони привередливые Высоцкага, па-польску

Donatan i Maryla Rodowicz - Pełnia

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?