Ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, памёр тыдзень таму, 13 кастрычніка, у лідскай бальніцы з-за ўскладненняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе catholic.by.

Развітанне з ім прайшло 16 кастрычніка. У касцёле, пабудаваным намаганнямі душпастыра, развітацца з ім сабраліся шматлікія святары, манахіні і вернікі. Узначаліў развітальныя абрады і пахавальную святую імшу Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, які вучыўся са спачылым на адным курсе ў духоўнай семінарыі, разам з ім прыняў святарскае пасвячэнне i ведаў яго на працягу 30 гадоў.

Таксама на развітанне прыбылі генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. У пахаванні ўзялі ўдзел і прадстаўнікі праваслаўнай царквы з Ліды.

grodnensis.by

grodnensis.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0