Расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага выпісалі са стацыянара берлінскай клінікі «Шарытэ», дзе ён праходзіў лячэнне пасля атручвання.

У клініцы адзначылі, што стан здароўя пацыента палепшыўся да такой ступені, што неадкладнае лячэнне можна было спыніць.

Там ўдакладнілі, што Навальны знаходзіўся ў клініцы 32 дні, 24 з якіх ён правёў у рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0