Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда на вучэннях. Фота: Przemystaw Keler / KPRP

Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда на вучэннях. Фота: Przemystaw Keler / KPRP

Яны адзначылі гатоўнасць прыйсці адзін аднаму на дапамогу ў выпадку ваеннай пагрозы, выказаліся за далейшае ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА і абмеркавалі супрацоўніцтва ў кібербяспецы і закупцы ўзбраенняў, піша Reform.news.

«Гэта вельмі важныя вучэнні. Хачу падкрэсліць, што яны з'яўляюцца доказам таго, што польскія жаўнеры гатовыя, каб прыйсці ў выпадку неабходнасці на дапамогу свайму літоўскаму саюзніку і суседу», — сказаў Анджэй Дуда.

Паводле яго слоў, раён Сувалкскага калідора знаходзіцца пад пагрозай. Ён таксама дадаў, што міграцыйны ціск на межах Літвы і Польшчы з Беларуссю з'яўляецца «праверкай нашай здольнасці рэагаваць» і абараназдольнасці.

«Сённяшнія вучэнні паказваюць, што вайсковая гатоўнасць нашых войскаў да абароны гэтай тэрыторыі Еўропы і краін НАТА мае вялікае значэнне, калі гаворка ідзе таксама пра элементы стрымлівання», — сказаў ён.

Гітанас Наўседа таксама адзначыў, што вучэнні дэманструюць гатоўнасць саюзнікаў да абароны важнага ўчастка.

«Мы павінны захоўваць цвёрдую пазіцыю па ўзмацненні ўсходняга флангу НАТА, імкнуцца да поўнай рэалізацыі планаў абароны НАТА і ратацыйнай мадэлі СПА», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, прэзідэнты не проста назіралі за манеўрамі, але і абмеркавалі пытанні ваеннага супрацоўніцтва ў сферы кібербяспекі і сумесных закупак.

«Мы канкрэтна казалі пра сістэмы HIMARS, бо і Літва, і Польшча маюць намер набыць гэтыя сістэмы. Ужо закупілі, але плануюць набыць яшчэ. Асабліва ўлічваючы, што ў Польшчы ёсць планы па вытворчасці боепрыпасаў, мы хацелі б супрацоўнічаць. І мая прапанова была менавіта ў гэтым кірунку — стварэнне рэгіянальнага лагістычнага цэнтра. Без сумневу, калі б былі сумесныя закупкі ракет, мы маглі б удзельнічаць у сумесных закупках. Гэта было б вельмі канкрэтным прыкладам таго, як нашы гнуткія сувязі ваеннага супрацоўніцтва могуць быць перанесены на новыя тэрыторыі», — сказаў Наўседа.

Сувалкскі калідор — участак тэрыторыі Літвы і Польшчы паміж межамі Беларусі і Калінінградскай вобласці РФ. З'яўляецца адзіным сухапутным шляхам паміж краінамі Балтыі і іншымі дзяржавамі ЕС і НАТА. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка, наведваючы пазіцыі беларускіх войскаў у Ашмянскім раёне ў рамках праверкі боегатоўнасці дэманстратыўна цікавіўся шырынёй калідора.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0