8 верасня ў Мінску людзі сабраліся на стыхійны «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Беларусі. Каля 18-й гадзіны людзі пачалі збірацца на пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Мінску. Усё скончылася масавымі брутальнымі затрыманнямі.

На Камароўцы затрымалі каля 10 чалавек — гэта адбылося перад пачаткам акцыі салідарнасці з Марыяй Калеснікавай, на якую сабраліся жыхары горада. Затрыманні выклікалі рэзкую рэакцыю людзей.

Жанчыны на Камароўцы абступілі нам. начальніка Савецкага РУУС, жорстка крытыкуюць за затрыманні і паводзіны міліцыі.

Калона дэманстрантаў з Камароўкі рушыла ў бок цэнтра. Яны пратэстуюць супраць выкрадання Марыі Калеснікавай і патрабуюць вызвалення палітвязняў.

Колькасць дэманстрантаў, якія пратэстуюць супраць выкрадання Марыі Калеснікавай, дасягнула больш як тысячы чалавек. Калона ідзе па Куйбышава.

Затрыманні ўдзельніц адбываліся ў надзвычай брутальнай форме.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?