Колькасць людзей у чарзе пратэсту да ЦВК дасягнула 2500, паведамляе карэспандэнтка «Нашай Нівы». Пасля 19:00 пачаліся затрыманні.

Чарга ахвотных падаць скаргі на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі, парушэнні выбарчага заканадаўства і неўключэнне незалежных кандыдатаў у выбарчыя камісіі выцягнулася ад Дома ўрада да праспекта Незалежнасці і гатэля «Мінск», а пасля — каля музея кіно і вуліцы Берсана да вуліцы Мяснікова ў бок Нямігі.

Людзі стаяць спакойна і мірна, моўчкі дэманструюць сваю пазіцыю.

А 17-й гадзіне да чаргі маюць далучыцца юрысты штаба Віктара Бабарыкі.

Відэа анлайн:

А вось як усё развівалася:

А 13-й пад Домам урада сабраліся 60 чалавек. Каля 15.00 было ўжо 200 чалавек.

«Мы падышлі ў 10:30. У чарзе ўжо стаяла 20 чалавек», — расказваюць мужчыны, якія цяпер чакаюць каля самага ўвахода.

Узор скаргі гараджане спампавалі з сайта ініцыятывы «Сумленныя людзі»

У чарзе стаяць маладыя мужчыны. Дзмітрый і Яўген — уласнікі бізнэсу. Падчас абедзеннага перапынку яны далучыліся да ахвотных абскардзіць адмову Бабарыку. Тлумачаць, што прыйшлі сюды, бо кіруюцца планам, агучаным штабам, і будуць спрабаваць адстойваць свайго кандыдата ў рамках закона.

Яна — інжынер канструктар студыі «Зробім». Дзяўчына пакідала подпісы ў падтрымку Бабарыкі і Цапкалы, а цяпер абурана дзеяннямі ЦВК. У заяве яна просіць перагледзець рашэнне камісіі і змяніць меру стрымання, абраную для Віктара Дзмітрыевіча.

«Падпісвалася за гэтых людзей, бо лічу, што ў іх дастатковы кіраўнічы вопыт, каб узначаліць краіну. І калі Бабарыку затрымалі, я толькі больш пераканалася, што мела рацыю, калі патрымлівала яго».

Не ўсе, канечне, вераць, што ЦВК успрыме іх заявы ўсур’ёз.

«Абавязкова прыдзяруцца, што нешта не так аформлена», — перагаворваюцца дзяўчаты.

Пакуль чакаюць, абмяркоўваюць выбары.

«На маім участку — усе з Белтэлекама, — дзеліцца мужчына. — Толькі чатыры чалавекі вылучаліся ад калектыву, астатнія — ад партыі, ад грамадзян».

Чарга пакрысе рухаецца. На чалавека ў будынку ЦВК — 3-5 хвілін. Праходзяць дагляд, аддаюць заяву і рэгіструюць яе нумар.

Дзмітрый з Мінскага раёна. Падаваць скаргу прыехаў усей сям’ёй — з жонкай і трыма дзецьмі. Ён быў у ініцыятыўнай групе Віктара Бабарыкі. Сабраў у яго падтрымку 1200 подпісаў. Кажа, у іх камандзе гэта далёка не рэкорд.

«Чаму сёння тут? Я веру, што ЦВК скаргу не разгледзіць. Але я веру і ў тое, што нашы дзеянні законныя — любы грамадзянін, не баючыся, можа прыйсці сюды і зрабіць хоць штосьці. І гэта мае значэнне. Бо пытанне ўлады будзе вырашацца на вуліцы, і трэба прывыкаць да гэтага».

Дзмітрый — сусед Бабарыкі. Тлумачыць, чаму за яго:

«Ён прагматык, блізкі да культуры. Гэта жывы чалавек».

«А можна я яшчэ дадам? — далучаецца сусед па чарзе. — Нарэшце мы ўбачылі інтэлігентнага чалавека, які ўмее размаўляць з народам».

Міліцыя не дае чарзе выстройвацца ўздоўж праспекта. Як толькі людзі дайшлі да гасцініцы «Мінск», іх развярнулі ў двары.

Ланцуг людзей паступова акружае плошчу па ўсім перыметры. Па стане на 16.00 каля 400 чалавек са скаргамі чакае аўдыенцыі ў ЦВК.

Ля Чырвонага касцёла паказаўся Сяргей Чэрачань. Алё ен прышоў не абскарджваць рашэнне па Быбырыку, а падаваць дакументы на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

«Людзі не сядзяць дома, канапныя крытыкі ўсталі і выйшлі на вуліцу», — усцешаны ён тым, што гараджане выказваюць сваю пазіцыю.

Чэрачань заклікае ўсіх прыйсці 9 жніўня на выбары і прагаласаваць за кандыдата, які падабаецца.

Штаб Бабарыкі падаў скаргу. На выхадзе з ЦВК Марыя Калеснікава паведаміла, што з імі размаўлялі вельмі ветліва, чаму яны ўдзячны.

Адвакат Ілля Салей дадаў, што адвакат Максім Знак паехаў у Вярхоўны суд абскарджваць рашэнне. Натоўп сустрэў прадстаўнікоў штаба апладысментамі.

«У нас ёсць гэта права, і мы павінны адстойваць сваё права гэтым правам скарыстацца», — кажа Марыя Калеснікава.

Аўтамабілі сігналяць у знак падтрымкі. Мужчына гадоў сарака прынёс з крамы ваду і раздае людзям.

Чарга дасягнула Музычнага тэатра на плошчы Багушэвіча. Яна ідзе па плошчы Незалежнасці праз гатэль «Мінск», вуліцы Берсана і Мяснікова.

Рэпарцёр НН налічыла каля тысячы чалавек.

У 17.30 людзьмі занята ўжо ўся пляцоўка перад Акадэмічным музычным тэатрам.

Людзі стаяць і не разыходзяцца, нягледзячы на тое, што многія з іх ужо не маюць сёння шанцаў падаць скаргу.

Чаргой кіруе міліцыя. Заварочваюць яе змейкай у двары, каб гараджане не выстройваліся ўздоўж цэнтральных вуліц.

Некалькі людзей у чарзе прыйшлі з ноўтбукамі — каб падчас стаяння не адрывацца ад сваёй дыстанцыйнай працы.

Тым часам Лідзія Ярмошына абвінаваціла штабы Бабарыкі і Цапкалы ў арганізацыі масавых пратэстаў.

Вуліцу Мяснікова перакрылі з боку плошчы Мяснікова.

А 18-й міліцыя стала прасіць людзей ля музычнага тэатра разысціся. «Паважаныя грамадзяне, ЦВК у 19 гадзін заканчвае сваю працу. Свае заявы вы можаце падаць у электронным выглядзе», — вяшчаў супрацоўнік у мегафон.

На вуліцу Мяснікова падагналі аўтазакі.

Пад’ехала таксама машына з супрацоўнікамі ўнутраных службаў.

Нягледзячы на тое, што ЦВК ужо скончыла сваю працу, людзі працягваюць стаяць у чарзе.

2 аўтазакі і салдаты ўнутраных войскаў стаяць каля ЦВК, людзі паступова пачалі разыходзіцца.

Галоўпаштамт, да якога збіраліся ісці некаторыя людзі, каб адправіць скаргу ў ЦВК, пачалі закрываць.

Пасля 19:00 пачаліся першыя затрыманні. Людзей адціскаюць з пляцоўкі перад тэатрам па вуліцы Мяснікова.

Зачыняюць і станцыі метро «Плошча Перамогі», «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Вуліца Мяснікова перакрытая ўнутранымі войскамі.

Праспект Незалежнасці перакрываюць ад скрыжавання з вуліцай Сурганава.

На плошчы Незалежнасці перад Чырвоным касцёлам чаргу таксама разагналі.

Прысутнічае кіраўнік мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Па рацыі сілавікі перадаюць: «Калі хтосьці не разумее, затрымліваем адразу».

На скрыжаванні Леніна і Незалежнасці 2 машыны ДАІ заблакавалі Рэно з БЧБ на даху і люстэрку.

Кіроўца Сяргей кажа: «Гэта мой сцяг, а для супрацоўнікаў — гэта «неўстаноўлены прадмет». Чакаю пратакола».

Кругласутачнае паштовае аддзяленне на чыгуначным вакзале закрылася, таму што «замініравана».

Затрымалі карэспандэнта «Радыё Свабода» Антона Трафімовіча.

На плошчы Незалежнасці тыповая для цяперашняй Беларусі карціна: засталіся толькі журналісты, АМАП і аўтазакі.

Праваабаронцы паведамляюць пра 6 затрыманых у Мінску.

Таксама паведамляюць пра 15 затрыманых у Барысаве.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

229
Primax / Адказаць
15.07.2020 / 16:52
А говорили, что их 97%)
48
litwin / Адказаць
15.07.2020 / 17:13
Москва хочет наложить свою жадную лапу - на богатства Хабаровского края ! А с какой стати  богатому Хабаровскому краю - делиться с Нищей и жадной Москвой ??!  Скоро будет у вас  своя - Хабаровская Народная Республика !  Свободу Хабаровской Народной Республике ! московская империя должна распасться т к смысла в ее существовании нет. Нынешняя элита неспособна на реформы, общество неспособно на революцию, поэтому будет продолжаться гниение, которое закончится распадом, т к и затяжное гниение тоже всех утомит.
https://nashaniva.by/?c=ar&i=255074
6
Sergelius / Адказаць
15.07.2020 / 17:21
Primax,сказать-то что хотел? 
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру