Аляксандр Лукашэнка на свяце «Александрыя збірае сяброў» распавёў, што, пад'язджаючы да канцэртнай пляцоўкі, задумаўся над пытаннем: што самае важнае, цяжкае і непрыемнае ў жыцці? «Гэта не хвароба, гэта не нешта іншае. Самае галоўнае тое, што час няўмольна рухаецца наперад. Зусім нядаўна мы з вамі праводзілі тут першае свята, а сёння — ужо больш за дзясятак на гэтай раскошнай, добрай зямлі, на беразе гэтай выдатнай ракі, якая аб'ядноўвае лёс трох славянскіх народаў: нашых расейцаў, нашых украінцаў і беларусаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы, перадае БелТА.

«Рады, што мы сёння сабраліся тут разам. Паглядзелі адно аднаму ў вочы, пагаварылі са старэйшымі і старымі таварышамі, пасябравалі. Мы ўдыхнулі на поўныя грудзі летняе, напоўненае водарам мёду і каласоў, што спеюць, паветра беларускіх палёў. Мы пачулі спеў птушак, убачылі зорнае неба без гарадскіх агнёў. Мы маем магчымасць ізноў пагрузіцца ў тое, што было самым звычайным у нашым басаногім дзяцінстве, але стала для многіх у сучасным свеце сапраўднай раскошай», — заўважыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0