Пра гэта кіраўнік ЦВК заявіла ў інтэрв'ю ria.ru

ЦВК Беларусі пры разглядзе пытання аб рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты [апошні дзень — 14 ліпеня] будзе ўлічваць легальнасць атрыманых імі даходаў, пры гэтым не мае ніякага значэння, дзе менавіта палітыкі захоўваюць свае зберажэнні, заявіла Лідзія Ярмошына.

Напрыклад, Віктар Бабарыка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у дэкларацыі аб даходзе адзначыў, што яго 100 тысяч даляраў захоўваюцца ў аднаго яго сябра, яшчэ адна буйная сума, больш за 100 тысяч еўра, — у другога сябра. «Галоўнае ў дадзеным выпадку — законнасць атрымання даходу, а не тое, што грошы захоўваюцца ў сябра. То-бок калі крыніцы даходу будуць законныя, пазычыў ён камусьці грошы ці не, не мае ніякага значэння», - заявіла Ярмошына, каментуючы асаблівасці дэкларацыі Бабарыкі.

Па словах Ярмошынай, ЦВК не правярае ні банкаўскія рахункі, ні дзе захоўвае свае грошы кандыдат, «ён можа іх і пад матрацам захоўваць».

Яна таксама звярнула ўвагу, што дэкларацыя Бабарыкі, як і дэкларацыі іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, накіраваная ў профільныя арганізацыі, якія займаюцца праверкай грошай, нерухомасці — акрамя банкаў.

Ярмошына ўдакладніла, што ўсе звесткі, якія тычацца грашовых сум, якія захоўваюцца ў банках, складаюць таямніцу.

У цэлым, па словах Ярмошынай, падставай для адмовы ў рэгістрацыі можа стаць недакладнасць названых звестак у памеры, які перавышае 20% ад гадавога даходу, але гэта «права ЦВК, а не абавязак», паколькі сітуацыя можа ацэньвацца па-рознаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0