Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Валерый Цапкала у інтэрв'ю «Ленте.ру» назваў галоўную прэтэнзію да дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

«Чалавек 10 гадоў адбыў на пасадзе прэзідэнта і павінен сысці. Калі гэтага не адбываецца, фактычна перараджаецца сам чалавек. Ён пачынае бранзавець, лічачы, што стаў легендай і ўсенародным улюбёнцам», — сказаў Цапкала, дадаўшы, што Беларусь павінна імкнуцца стаць прававой дзяржавай.

На яго думку, стабільнасць і прадказальнасць у краіне прадугледжвае нармальную дэмакратычную перадачу ўлады ад аднаго прэзідэнта да іншага.

«Калі сістэма заточаная пад аднаго чалавека, які кажа, што не аддасць уладу ні пры якіх абставінах, то ў гэтым якраз і закладзеная міна запаволенага дзеяння», — адзначыў Цапкала

і прывёў у прыклад краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у якіх «цалкам спакойна ажыццяўляецца транзіт».

Палітык нагадаў, што ў Канстытуцыі Беларусі неабходна замацаваць жорсткае абмежаванне знаходжання ва ўладзе кіраўніка дзяржавы. «Прэзідэнт павінен адчуваць, што ў яго ёсць нейкі абмежаваны рэсурс часу, і тады ён павінен цалкам выкласціся, каб прынесці максімальную карысць сваёй краіне, свайму народу», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0