Курц прыязджаў у Мінск 28 сакавіка, фота Волі Афіцэравай

Курц прыязджаў у Мінск 28 сакавіка, фота Волі Афіцэравай

Прэзідэнт Аўстрыі адправіў у адстаўку ўрад на чале з канцлерам Себасцьянам Курцам. Пра гэта паведамляе DiePresse.com.

Паведамляецца, што канцлер адмовіцца ад месца ў ніжняй палаце парламента краіны і дадатковых грашовых выплат. Да таго, як будзе прызначаны часовы кіраўнік кабінета міністраў, абавязкі канцлера будзе выконваць віцэ-канцлер Хартвіг Легер.

На выбарах у Еўрапарламент 26 мая Аўстрыйская народная партыя (АНП) Себасцьяна Курца перамагла з 35,4% галасоў.

Палітычны скандал разгарэўся ў Аўстрыі 18 мая. Гэта адбылося пасля публікацыі нямецкімі СМІ відэа з ужо былым віцэ-канцлерам і кіраўніком ультраправай Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Хайнцам-Крысціянам Штрахе. На кадрах палітык і яго памочнік Ёхан Гудэнус сустракаюцца з нібыта пляменніцай расейскага алігарха на Ібіцы. Меркавалася, што яна павінна была дапамагчы віцэ-канцлеру перамагчы на ​​выбарах, за што ён паабяцаў перадаць ёй частку дзяржзамоў ў галіне будаўніцтва..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0