Пра гэта Свабодзе паведаміла маці загінулага салдата Таццяна Басцюк.

12 кастрычніка стала вядома, што Следчы камітэт вырашыў завяршыць расследаванне. «Праз адсутнасць грамадcка-небяспечнага дзеяння, прадугледжанага крымінальным заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні, якое атрымала сям’я Басцюкоў.

«Мы вельмі ўзрушаныя гэтым. Цяпер нават ня можам падрабязна каментаваць. Збіраемся абскарджваць рашэнне Следчага камітэта, адвакат падрыхтаваў хадайніцтва», — расказала Свабодзе Таццяна Басцюк.

25-гадовы Арцём Басцюк быў знойдзены павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі № 25849 пад Барысавам. Паводле родных, за некалькі тыдняў да смерці ён у прысутнасьці бацькоў называў камандзіру імёны і прозьвішчы тых вайскоўцаў, якія аказвалі на яго ціск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0