Пятніца, 16 лістапада, 10 гадзіна раніцы.
Пятніца, 16 лістапада, 10 гадзіна раніцы.
Пятніца, 16 лістапада, 10 гадзіна раніцы.
Пятніца, 16 лістапада, 10 гадзіна раніцы.
Вечарам 13 лістапада, у дзень трагедыі, ля школы было цёмна.
Нагадаем, што вечарам 13 лістапада каля гэтай школы (№ 23) у Мінску, што на вуліцы Пімена Панчанкі, пад коламі аўтамабіля загінуў дзевяцігадовы школьнік. Наезд адбыўся каля 19.00, у школе праходзіў бацькоўскі сход. Дзеці гуляліся каля школы, святла не было, хлопчык выскачыў пад машыну. Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, але нічога не змаглі зрабіць.
- Следчыя мяркуюць, што трагедыі не было б, калі б аўтамабіль, з якой бы хуткасцю ён ні рухаўся і ў якім бы фізічным стане ні знаходзіўся яго вадзіцель, не апынуўся на тэрыторыі школы, парушыўшы правілы дарожнага руху. У прыватнасці, кіроўца не падпарадкаваўся патрабаванню знака «3.2 Рух забаронены», які забараняе рух транспартных сродкаў (дзеянне знака не распаўсюджваецца толькі на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па ўстаноўленых маршрутах, на транспартныя сродкі
Следчыя адзначаюць, што значную ролю ў ДТЗ адыгралі 20 аўтамабіляў, якія стаялі на тэрыторыі школы. Вадзіцелі некаторых з іх парушылі патрабаванне знака «3.28 Стаянка забароненая».
Відавочцы зазначалі, што апроч таго сама пляцоўка каля школы была слаба асветлена, як і ваколіцы многіх школаў краіны.
Сёння ж раніцай каля школы адладзілі ліхтары. Зрэшты, пытанне неасветленасці двароў актуальнае для ўсяго Мінска.