У цэнтры Гомеля 27 кастрычніка прайшло ўрачыстае адкрыццё новага магазіна бытавой тэхнікі. Дайшло да цісканіны.

Як паведамілі відавочцы, каля ўваходу сабралася каля 200 чалавек.
Ахоўнікі не прапускалі ўсіх адразу ў гандлёвую залу, перыядычна замыкалі дзверы і абмяжоўвалі паток купцоў.

Многія пачалі абурацца, што іх не пускаюць у гандлёвую залу.

Ахоўнікі растлумачылі гэта тым, што магазін і так запоўнены, таму прасілі пачакаць, пакуль частка з іх выйдзе. Каля ўваходу стварылася цісканіна, многія, штурхаючыся, спрабавалі прабрацца ў краму першымі, і неўзабаве магазіншчыкі мусілі выклікаць спецназ. Міліцыянеры сталі каля ўваходу і дапамагалі ахоўнікам абмяжоўваць наплыў людзей.

У гэты час каля ўваходу ў магазін праходзіў канцэрт, а ў самой гандлёвай зале наведвальнікам уручалі балонікі і іншыя дробныя прызы. Некаторыя тавары ў першы дзень працы крамы можна было купіць са скідкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?