Беларускі форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі залагоджвае фармальнасці, каб падпісаць кантракт з маскоўскім ЦСКА на час лакаўту, паведамляе афіцыйная старонка КХЛ у Facebook.

Такім чынам, 28-гадовы форвард стане трэцім і апошнім гульцом НХЛ, які ўзмоцніць армейцаў на час лакаўту, пасля Іллі Брызгалава і Паўла Дацюка.

Раней паведамлялася, што Грабоўскім цікавіліся мінскае «Дынама» і «Барыс» Астана. Пры гэтым сам форвард заяўляў, што разглядае тры варыянты працягу кар'еры, адзначыўшы, што пяройдзе ў каманду, з якой яго нешта звязвае.

У мінулым сезоне ў складзе «Таронта» Грабоўскі набраў 51 (23+28) ачко ў 74 гульнях чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?