У Паўночнай Карэі пачалося ўкараненне эканамічных рэформаў, якія дазволяць фермерам захаваць большую частку свайго ўраджаю і дадуць штуршок свабоднаму гандлю.

Гэты крок накіраваны на павелічэнне вытворчасці ў эканоміцы краіны, якая пакутуе ад хранічнага недахопу харчавання.

Як паведамляе Асашыэйтэд Прэс, фермерам паабяцалі, што іх абавяжуць перадаваць дзяржаве значна меншую колькасць сабранага ўраджаю, чым раней.

Афіцыйнага паведамлення пра новаўвядзенні пакуль зроблена не было, але аналітыкі бачаць у тым, што адбываецца, прыкмету патэнцыйнай змены кіравання краінай пад кіраўніцтвам Кім Чэн Ына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?