Беларусь наведала дэлегацыя кіраўнікоў турыстычных арганізацый з Польшчы,
паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Вячаслаў Чарноў.

Арганізатарамі паездкі кіраўнікоў тураператараў выступілі Польская турыстычная палата і Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі.

Прадстаўнікам польскага турбізнесу паказалі Баранавічы, Пінск і Нясвіж. Дэлегацыя наведала Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль — адзін з самых наведвальных у краіне аб’ектаў.
Турыстам тут даступныя адноўленыя інтэр’еры замка і сабраныя музеем артэфакты.

Акрамя таго, у палацавым ансамблі можна арганізоўваць розныя мерапрыемствы, напрыклад балі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?