Экскурсія па беларускіх мясцінах. Замак вялікіх князёў. Канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой» Запрашае турыстычнае агенцтва «Дэльфін Груп».

Інфармацыя: (033) 351-65-25, http://vk.com/minskrabkor

27 кастрычніка ў Вільні мае адбыцца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкой». У сувязі з гэтым, турыстычнае агенцтва «Дэльфін Груп» запрашае беларусаў у аўтобусны тур у Вільню, разынкай якога з’яўляецца экскурсія па беларускіх мясцінах Крывіцкай Меккі ды наведванне знакамітага замка вялікіх князёў у Троках.

Вільня на працягу стагоддзяў была цэнтрам беларускага жыцця, кожны беларус мусіць яе наведаць.

Энергія сталіцы Вялікага Княства Літоўскага зыходзіць ад кожнай вуліцы і будынка Старога горада. Экскурсію зладзяць віленскія беларусы.
Турысты даведаюцца пра заснаванне Вільні, пра Верхні, Ніжні і Крывы замкі, пройдуцца па старых вулачках, пабываюць каля касцёла святой Ганны, які Напалеон марыў перанесці ў Парыж; каля Прачысценскай царквы, заснаванай у часы князя Альгерда; бліз Віленскага ўніверсітэта, у якім вучыўся Адам Міцкевіч; пабачаць касцёл Святога Казіміра, у якім пахаваны Вітаўт,
месца друкарні Францішка Скарыны, гарадскую ратушу, славутыя Базылянскія муры, дзе была беларуская гімназія, змогуць пакланіцца мошчам Віленскіх пакутнікаў і схіліць галовы перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай.

Падрабязную інфармацыю пра вандроўку у «Вільню Беларускую» , а таксама пра туры на канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Кіеве і Санкт-Пецярбургу (калі раптам Вы не паспелі купіць квіток на Віленскі канцэрт) можна атрымаць праз тэл. (033) 351-65-25 або Укантакце http://vk.com/minskrabkor

ААТ «Дэльфін Груп», УНП 191179886

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0