З храма на Васільеўскім востраве Пецярбурга скралі мошчы святых, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца ў праваахоўных органах.

Невядомы пранік у кабінет настаяцеля храма Святой Вялікапакутніцы Кацярыны і скраў царкоўнае начынне, каштоўнасці і мошчы святых, у тым ліку Аляксандра Неўскага, Мікалая Цудатворца, Пятра і Фяўроніі. Скрадзеныя таксама чаша для прычашчэння і пяць нацельных крыжыкаў.

«Мошчы выкрадзеныя з іконы „Каўчэг з мошчамі“, якую пашкодзілі злачынцы», — дадалі ў паліцыі.

У іконе таксама знаходзіліся мошчы Святога пакутніка Іаана Архіепіскапа Рыжскага, прападобнага Антонія Дымскага, спавядальніка Сергія Касімаўскага, святога Уладзіміра Чацверына, святой Кацярыны і святога Валянціна, святога дабравернага князя Уладзіміра Наўгародскага ды інш.

Якімі матывамі маглі кіравацца злачынцы, пакуль невядома.

У апошнія тыдні, пасля таго як суд прысудзіў удзельніц групы Pussy Riot да двух гадоў калоніі за «панк-малебен» у храме Хрыста Збаўцы, у розных гарадах Расіі пачасціліся антыцаркоўныя акцыі, накіраваныя супраць РПЦ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?