У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе адбыўся інцыдэнт з самалётам ТУ-154 М авіякампаніі «Белавія».

28 жніўня прыкладна ў 15.20 па мясцовым часе лайнер, які ляцеў з Гомеля, пры пасадцы ў аэрапорце горада Ноябрьска выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Паветранае судна з’ехала на грунт, і пярэдняе шасі праехала 15 лішніх метраў.

На борце самалёта знаходзіліся 152 пасажыры і 11 членаў экіпажа. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Зараз праводзіцца яго праверка, паведаміла Уральскае следчае ўпраўленне на транспарце Следчага камітэта Расіі
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?