Пераможцам 16-га турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, які прайшоў 18 жніўня ў Мінску, другі год запар стала каманда аргкамітэта па стварэнні «Белорускага руху».

Згодна з рэгламентам турніру, кожная з каманд згуляла з астатнімі, пераможца Быў выяўлены па колькасці набраных ачкоў. «Беларускі рух» выйграў чатыры гульні і адну звёў да нічыёй.

Другое месца заняла каманда Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, трэцяе — Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК).

У турніры таксама бралі ўдзел каманды Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), Партыі БНФ, руху «За Свабоду».

У цэлым гульня на турніры праходзіла карэктна, але не абыйшлося і без траўмаў: руку зламаў брамнік БАЖ Міхась Янчук.

За час правядзення турніру памяці Карпенкі чатыры разы ўладальнікам галоўнага трафея станавілася зборная журналістаў. Тройчы турнір выигрывалы каманда АГП і зборная Партыі БНФ, двойчы — Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», па адным разе — зборныя фонду імя Карпенкі і Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ.

Турнір «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага падобныя спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка
. Пасля смерці палітыка турнір назвалі яго імем.
Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 г. ва ўзросце 49 гадоў, праз тыдзень пасля таго, як перажыў інсульт.
Раптоўная смерць апазіцыйнага палітыка выклікала шмат пытанняў, якія да гэтага часу застаюцца без адказу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?