Духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ўпершыню заклікаў свой народ рыхтавацца да вайны і канца свету. У нядаўнім пасланні іранцам Хаменеі заклікаў вернікаў чакаць прыходу 12-га, «тайнага» імама Махдзі, які павінен прыйсці падчас Апошняга суда для выратавання свету і ўсталявання ісламскага сусветнага парадку.

«Пытанне пра імама Махдзі ўяўляе найбольшую важнасць, і пра яго прыход выразна сказана ў вучэнні нашай святой рэлігіі», — сказаў Хаменеі.

Духоўны лідар адзначыў, што абавязак іранцаў — «рыхтавацца да прыходу вялікага лідара».

«Калі мы лічым сябе ваярамі 12 імама, то павінны быць гатовыя да вайны пад кіраўніцтвам Алаха, і з яго нябачнай дапамогай мы зробім так, што ісламская цывілізацыя пераможа на сусветнай арэне. Гэта наш лёс», — сказаў аятала.

Паводле звестак мясцовых СМІ, іранскія ўлады распаўсюджваюць брашуру «Апошнія 6 месяцаў», падахвочваючы ваеннаслужачых рыхтавацца да прыходу імама і да супраціву Захаду.

Акрамя таго, іранская рэвалюцыйная гвардыя ў нядзелю папярэдзіла ЗША і Ізраіль, што ім прыйдзецца гадаць, якія боегалоўкі будуць несці накіраваныя на іх іранскія ракеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?