На праспекце Пераможцаў у Мінску працягваецца мадэрнізацыя могілак «Крупцы». Рабочыя прыбіраюць старадаўнія крыжы і абеліскі, побач з надмагіллямі XIX стагоддзя ездзіць тэхніка, кладзецца тратуарная плітка. Мінчукі, якія наведваюць магілы памерлых сваякоў, занепакоеныя. Ад ціхага, прасякнутага гісторыяй месцы хутка не застанецца і следу, хвалююцца яны.
Зараз старыя надмагіллі, у тым ліку безыменныя, замяняюцца на новыя пліты з таблічкамі.
«Самі помнікі жахлівыя. Яны ніяк не ўпісваюцца ў гэтыя могілкі. Гэта апафеоз казёншчыны, — разважае блогер
Добраўпарадкаванне старадаўніх могілак, размешчаных непадалёк ад будоўлі новай
«Дзіўная ў нашай краіне сітуацыя склалася, — працягвае блогер. — З аднаго боку — шмат гаворым пра гістарычную памяць, пра павагу да гісторыі краіны. Пра заняпад патрыятызму. І неабходнасць прышчаплення гонару за сваю краіну. Выдаткоўваем грошы на сацыяльную рэкламу і велізарныя банэры: „Мінск — жыцця майго крыніца“, „Я люблю Беларусь!“, „Мінск — мой горад!“ З другога — метадычна, планамерна знішчаем гістарычныя помнікі і памятныя месцы. Робім свядомую замену аўтэнтычных помнікаў
У Мінгарвыканкаме сітуацыю бачаць інакш.
— Ніякіх скокаў на костках там няма, як гэта спрабуюць падаць у інтэрнэце. Гэта добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое вядзецца згода з рашэннем Мінгарвыканкама, — распавёў нам Вадзім Дзівакоў, намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве ДВА «Камунальная гаспадарка Мінгарвыканкама». — Было адпаведнае даручэнне прэзідэнта, горад не можа яго не выканаць.
Паводле Дзівакова, усе працы на могілках узгадняюцца са сваякамі памерлых, а тэхніка ездзіць толькі па дарожцы, на якой няма магіл:
— Некаторыя людзі самі просяць нас замяніць іржавую агароджу альбо крыж, бо робіцца ўсё гэта за сродкі горада. Але ёсць і тыя, хто супраць. Сёння я асабіста быў на могілках і размаўляў з чалавекам, якому дарагі крыж. Вырашылі пакінуць яго на месцы, толькі паправім, зачысціць і пафарбуем. Пакуль могілкі маюць вельмі непрывабны для сталіцы выгляд, а ўсё павінна быць цывільна.