Машына, якая атрымала назву Datil 12, возьме ўдзел у штогадовым спаборніцтве Shell Eco-Marathon (пройдзе ў Ратэрдаме з 17 па 19 мая).

Як паведамляе мясцовае выданне El Nuevo Herald, габарытная даўжыня навінкі — 3,2 м, шырыня — 0,6 ма, а вышыня — усяго паўметра. Маса пустога Datil 12 — 38 кг. Пяцёра студэнтаў каля года працавалі над гэтым праектам.

Дэтальныя характарыстыкі гэтай звышэканамічнай мадэлі пакуль не выдаюцца. Кіраўнік праекта прафесар Мігель Аліва нагадаў журналістам, што ў 2011 годзе яго студэнты ўжо выстаўлялі на экамарафон адзін з першых варыянтаў гэтай машыны. Тады яна змагла пераадолець 1455 кіламетраў на літры паліва.

У спаборніцтве Shell Eco-Marathon возьмуць удзел 250 каманд. Сёлета ён пройдзе па гарадскіх вуліцах, а не па аўтадроме. Да ўдзелу ў заездах дапускаюцца любыя аўтамабілі з экалагічна чыстымі сілавымі ўстаноўкамі, якія адпавядаюць вызначаным крытэрам. Задача каманд — праехаць пэўную колькасць колаў з сярэдняй хуткасцю не менш за 25 км/г, паказаўшы найлепшы ўзровень паліўнай эканамічнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?