Ёсэф Шкворэцкі.
Ён эміграваў у Канаду ўВыкладаў там англійскую і амерыканскую літаратуру. Але справай жыцця для яго было выдавецтва.1968-м , пасля акупацыі Чэхіі савецкімі войскамі.
Разам з жонкай ён стварыў найбуйнейшае выдавецтва на чэшскай мове, што публікавала эміграцыйных і апазіцыйных аўтараў.Каланіяльная ЧССР прызнала ягоныя заслугі: у 1978 годзе ён быў пазбаўлены чэшскага грамадзянства. Ненадоўга: яно вярнулася да яго пасля рэвалюцыі 1989 года. Ён атрымаў таксама найвышэйшыя ўзнагароды незалежнай Чэхіі.
Самы вядомы раман Шкворэцкага «Гісторыя інжынера людскіх душаў» перакладае цяпер выдатны беларускі багеміст Сяргей Сматрычэнка.
Выдавецкая справа Шкворэцкага — прыклад таго, як шмат можа зрабіць эміграцыя для сваёй нацыі.Праўда, у наш час важнейшым за папяровае кнігавыданне стаў інтэрнэт.
* * *
Дзівосная гісторыя пра 500 даляраў, або Як Сматрычэнка перакладае Шкворэцкага
Са smatrycenka.livejournal.com:
У 1997 годзе студэнтам я семестр быў у Плзэні, і амаль выпадкова трапіў на лекцыю літаратуразнаўца Іржы Станека, прысвечаную навэле Ёзэфа Шкворэцкага «Легенда Эмёке». Дакладней, нельга сказаць, што трапіў я на тую лекцыю зусім выпадкова, бо за некалькі месяцаў да таго прачытаў «Легенду Эмёке» і пачаў быў яе перакладаць, а ў Плзэні ва ўніверсітэце пабачыў абвестку пра адкрытую лекцыю і вырашыў на яе схадзіць. Лекцыя была шыкоўная, дапамагла мне адшукаць ключ для перакладу — і таго твора Шкворэцкага, і іншых. «Легенда Эмёке» ўжо гадоў дванаццаць як амаль цалкам у мяне перакладзеная (толькі раз перачытаць і паправіць
Гэтая ідэя проста вылежвала ў маёй галаве, чакаючы свайго часу, пакуль я летась не пазнаёміўся з Анджэем Ягадзінскім, перакладчыкам Шкворэцкага на польскую, які акурат за пераклад «Гісторыі інжынера…» атрымаў Ангелуса (вядома, разам з аўтарам), пакінуўшы ні з чым нашага Ігара Бабкова. Анджэй распавёў мне такую гісторыю. Калі на пачатку