Беларускія чыноўнікі абяцаюць падняць цэны да ўзроўню расійскіх вось ужо паўгоду, ад пачатку эканамічнага крызісу ў краіне.

«Цэны будуць імкнуцца да ўзроўню цэнаў на вонкавым перыметры, і перадусім да іх узроўню ў Расіі», —
папярэджваў віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.

«Калі мы ідзём у Адзіную эканамічную прастору, без мытных межаў, дыспарытэту цэнаў апрыёры не можа быць. Ён можа быць у межах транспартнага складніку, каб не было сэнсу вывозіць», — паўтараў услед за ім дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін.

Працэс ідзе, хоць і не надта хутка. Зараз, пасля ўвядзення ў краіне адзінага валютнага курса, самы час прыцаніцца да расійскіх тавараў.

Што з іх будзе не па кішэні шараговаму беларусу?

«Наша Ніва» перапісала лічбы з цэннікаў у звычайнай сеткавай прадуктовай краме Масквы. Тавары шукаліся перадусім мясцовыя — напрыклад, хлеб з маслам, таму што

кошт імпартаваных у Беларусь бананаў будзе мала залежыць ад цэнаў у Расіі.
А вось малако, наадварот, цалкам можа стаць «уніфікаваным».

Нагадаем, што

курс расійскага рубля складае 282 беларускія рублі. У
 дадатак, па рэкамендацыі Нацбанка Беларусі, мы акруглялі цэны да 50 ці 100 рублёў.

Як вынікае з табліцы,

у Беларусі даражэйшыя толькі яйкі.
Розніца ў цане складае ўсяго каля 15%, што можна смела назваць парытэтнымі цэнамі. Тая ж сітуацыя з макаронай і грэчкай, за якія беларусы і расіяне плацяць амаль аднолькава.
Самая ж моцная розніца ў кошце на бульбу — ажно ў пяць разоў!
А вось мясныя і малочныя прадукты нанясуць прыкладна аднолькавы ўдар па кашальку беларусаў. Пасля «ўз’яднання цэнаў» з Расіяй за іх давядзецца плаціць у 2–3 разы больш.
Але ці вытрымае гэта сямейны бюджэт?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?