Гутарыць з Сяргеем Міхалком, як вынікае з павесткі, меўся следчы А.Бачыла. Сустрэча з ім была прызначаная на 10.00 13 кастрычніка. З павесткі нельга зразумець, у якасці каго выклікаецца лідэр «Ляпіса Трубяцкога».
Нагадаем, сёння раніцай з’явілася інфармацыя пра тое, што музыку хочуць звінаваціць у абразе Лукашэнкі. Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў. «Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя“ брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа. (…) Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду…», — лідар «Ляпісаў» ў інтэрв’ю