1 кастрычніка прайшло пяць матчаў27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Нарэшце салігорскі «Шахцёр» перарваў бязвыйгрышную серыю, што складалася з шасці матчаў, разграміўшы ў гасцях «Дняпро» 4:0 (першы тайм -- 3:0).
А вось магілёўцы упэўнена ідуць на дно. І толькі цуд ці серыя з некалькіх перамогаў запар выратуе іх ад вылету ў першую лігу.
З лікам 3:0 «Белшына» выйграла ў гасцях у «Віцебска».
Мінскія дынамаўцы згулялі ўнічыю ў гасцях з брэсцкімі — 1:1. Да гэтага ў падапечных Сяргея Аўчыннікава былі тры перамогі запар, а перад гэтым (28 жніўня) баявая — і з цяжкой траўмай Віталя Радзівонава — нічыя з БАТЭ.
Тыя, хто прыйшоў сёння на сталічны стадыён «Дынама», відаць, былі расчараваныя: «Мінск» і жодзінскае «Тарпеда» згулялі безгалявую нічыю — 0:0.
У Гродне «Нёман» выйграў у «Нафтана» 1:0
У нядзелю пройдзе гульня БАТЭ — «Гомель» (Барысаў, 17:00). Ці здолелі барысаўцы аднавіцца пасля паразы ў Лізе чэмпіёнаў ад «Барселоны» (0:5)?
Становішча камандаў БАТЭ — 54 (26 гульняў), Шахцёр — 46, Гомель — 42 (26), Дынама Мінск — 42, Белшына — 38, Тарпеда, Дынама Брэст — 33, Нафтан — 31, Мінск — 30, Віцебск, Нёман — 28, Дняпро — 21.
Да канца чэмпіянату засталося 6 тураў.
Матчы наступнага,28-га , тура пройдуць праз тыдні, 15-16 кастрычніка.
Бо ў наступныя выходныя — «акно», звязанае з матчамі еўраадбору (Беларусь у Бухарэсце 7 кастрычніка згуляе з Румыніяй).
А 15 кастрычніка ў Мінску, напярэдадні выезду ў Мілан, можна зноў будзе пабачыць БАТЭ. Гуляе клуб з «Мінскам».