Беларускія ўлады абавязаліся значна павысіць стаўку рэфінансавання. Гэта вынікае з матрыцы ўмоваў крэдытавання, узгодненай з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, у межах3-мільярднага крэдытавання.
«Стаўка рэфінансавання штомесяц пераглядаецца праўленнем Нацыянальнага банка з тым, каб забяспечыць яе намінальнае значэнне не ніжэйшым за прагназаваны тэмп росту індэкса спажывецкіх цэн у гадавым выражэнні», — гаворыцца ў дакуменце.
Як на цяпер стаўка рэфінансавання складае 18%. Паводле звестак Белстата, індэкс спажывецкіх цэнаў у маі 2011 года проці мая 2010 года склаў 32,6%. Пры гэтым, па выніках першага паўгоддзя інфляцыя, імаверна, дасягнула нават 40%.
0
0
0
0
0
0