Джонатан Рыс-Маерс спрабаваў зрабіць сабе смерць 15
Хуткую дапамогу выклікалі суседзі, якія знайшлі 33-гадовага акцёра на падлозе ягонай хаты.
Ірландскі акцёр Джонатан Рыс-Маерс спрабаваў зрабіць сабе смерць, паведамляе часопіс People. Ён наглытаўся таблетак. Акцёр трапіў у бальніцу ў Лондане.
Хуткую дапамогу выклікалі суседзі, якія знайшлі 33-гадовага акцёра на падлозе ягонай хаты. «Мы можам пацвердзіць, што былі выкліканыя службы хуткай дапамогі Лондана. Мужчыну забралі ў лякарню ў цэнтр Лондана, паліцыя прысутнічала», — сказаў журналістам прадстаўнік Скотланд-Ярда. «Гэта вельмі сумна. Ён добры, ветлівы хлопец. Спадзяюся, што ўсё будзе ў парадку», — пракаментавала адна з суседак акцёра.
Маерса ўжо выпісалі з лякарні, аднак ніякіх каментароў ён не дае.
Джонатан Рыс-Маерс вядомы па фільмах «Аўгуст Раш», «Матч Пойнт», «З Парыжа з любоўю». У маі гэтага года ён праходзіў курс тэрапіі ад алкагольнай залежнасці ў рэабілітацыйнай клініцы.