16 лістапада смаргонскія пагранічнікі ў пункце пропуску «Гудагай-1» на беларуска-літоўскай мяжы ў цягніку Масква — Вільня знайшлі буйную партыю замежнай валюты.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 70 тысяч еўра грамадзянін Літвы вырашыў не дэклараваць, а схаваць у міжстолевай прасторы купэ, у якім ехаў дамоў.

140 купюр па 500 еўра кожная канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?