24 лістапада у Вялейскім краязнаўчым музэі адкрылася выстава работ найстарэйшага мастака суполкі «Пагоня» Кастуся Харашэвіча. Вылучаюцца партрэты славутых сыноў Бацькаўшчыны. Гэта найперш калектыўны партрэт «грамадоўцаў» на чале з Тарашкевічам, партрэт дырэктара маладачанскае гандлёвае школы (дзе падчас Другой сусьветнай вучыўся сам Харашэвіч) Барыса Кіта, партрэты сяброў і паплечнікаў аўтара — гісторыка Міколы Ермаловіча і краязнаўца Генадзя Каханоўскага. На выставе былі прадстаўлены і пэйзажы, выкананыя ў пазнавальнай калярыстычнай манеры майстара, якую мастак Мікола Аўчыньнікаў параўнаў з гучаньнем аргана.
Выстава будзе працаваць увесь сьнежань.