Былы старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў, член cавета hэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аркадзь Карпуць асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да давання хабару ў буйным памеры.

Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў старшыня камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах верхняй палаты Яўген Смірноў, папераджаючы прыняцце саветам рэспублікі рашэнне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Аркадзя Карпуця.

Копія прыгавора суда, вынесенага 12 жніўня, паступіла ў савет рэспублікі. Аркадзь Карпуць знаходзіцца пад вартай з 8 красавіка гэтага года. Следства ў дачыненні да яго вёў КДБ.

Паводле слоў Яўгена Смірнова, у Аркадзя Карпуця «вельмі годныя паводзіны, ён супакоіўся, прызнаў віну».

У складзе савета рэспублікі чацвёртага склікання Аркадзь Карпуць быў намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Яўген Смірноў адзначыў, што савет рэспублікі даваў дазвол органам следства на прыцягненне Аркадзя Карпуця да адказнасці па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Асуджаны ён толькі па адным артыкуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?