Сёньня, а 8 гадзіне раніцы, з калёніі горада Глыбокае быў вызвалены палітвязень, актывіст руху «Маладая Беларусь» Алег Сурган.

Яго сустракалі сябры і паплечнікі з «Маладой Беларусі». Ахоўнікі правялі Алега пад канвоем да самай машыны сустракаючых, каб працэс вызваленьня адбыўся хутка й без лішняга шуму, паведаміла прэсавая служба незарэгістраванага Руху «Маладая Беларусь».

Алег Сурган адбываў 6-месячны арышт за вывешваньне ў Віцебску бел-чырвона-белага сьцягу. Афіцыйна яго вінавацілі ў нападзе на супрацоўніка міліцыі й супраціве падчас арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?