У дзень народзінаў Васіля Быкава на яго радзіме, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, адбылося ўручэнне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай Рухам «За Свабоду».

Ада Райчонак падчас аднаго з мастацкаіх пленэраў у Бычках. Фота з архіву «НН».

Ада Райчонак падчас аднаго з мастацкаіх пленэраў у Бычках. Фота з архіву «НН».

Лаўрэатам сёлета стала Ада Райчонак, заснавальніца недзяржаўнага мастацкага музея ў родным мястэчку Германавічы (Шаркаўшчынскі раён), арганізатарка шматлікіх мастацкіх пленэраў, сапраўдны рухавік незалежнай культурнай дзейнасці на Віцебшчыне.

Раней яна працавала настаўніцай. У 1995 годзе яна заснавала культурна-адукацыйны цэнтр імя Драздовіча, якім кіруе і цяпер. Стварыла Музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча і недзяржаўны літаратурна-мастацкі музей імя свайго заўчасна памерлага сына, пісьменніка і грамадскага дзеяча Міхася Райчонка.

На імпрэзу да роднай хаты Васіля Быкава сабралася больш за сто чалавек. Большая частка — «мінскі дэсант». У тым ліку — паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Марачкін, кіраўнік Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч і яго намеснік Віктар Карняенка. Прыйшлі на свята і жыхары Бычкоў, сярод іх — родная сястра Быкава Валянціна Уладзіміраўна.

Пасля уручэння прэміі ўдзельнікі напішуць нацыянальную дыктоўку, прысвечаную Быкаву, пасля адбудзецца канцэрт гурту «Рэха».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?