У жылым сектары Мінска з 10 мая пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў зімовых умовах, паведамілі ў РУП «Мінскэнерга».

Першымі адчуюць бытавыя нязручнасці жыхары кварталаў у раёне праспектаў Партызанскі і газеты «Праўда», газеты «Звязда», вуліц Мічурына, Дняпроўскай, Мендзялеева, Філімонава, Авангарднай, Казінца, Макаёнка, Кіжаватава, Асаналіева, Голубева — усяго больш за 30 вуліц.

Мяркуецца, што ваду будуць адключаць не больш чым на 14 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?