Дар’я Домрачава фінішавала шостай у мас-старце на 12,5 км, што прайшоў 21 лютага ў канадскім Уістлеры.

Беларуская біятланістка на чатырох агнявых рубяжах аднойчы спудлавала (на трэцім агнявым рубяжы – стойка)

і саступіла алімпійскай чэмпіёнцы Магдалене Нойнер (Германія) 33,6 секунды.

Нойнер, дарэчы, двойчы прамахнулася на агнявых рубяжах.

Нагадаем, што Домрачава выйграла бронзу ў індывідуальнай гонцы. А 6-е месца гэта яе другі асабісты вынік, паказаны на Алімпіядзе.

Срэбра ў нядзелю заваявала расіянка Вольга Зайцава (+5,5), бронза – у немкі Сімоны Хаўсвальд (+7,3).

Беларуска Людміла Калінчык фінішавала 17-й (+1:35,6, 1 промах), Надзея Скардзіна – 22-я (+2:18,6, 1 промах).

Усяго на старт выйшлі 30 біятланістак.

Нагадаем, што ў мас-старце на 15 км Сяргей Новікаў заняў 20-е месца.

У аўторак, 23 лютага, пройдзе эстафета ў біятланістак (пачатак трансляцыі на канале «Лад» у 21:25 паводле мінскага часу),

у пятніцу, 26 лютага, эстафета ў мужчын (21:25 – канал «Лад»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?