Згодна з абвінавачаннем, 10-11 жніўня 2020 году яны знаходзіліся на праезнай частцы праспектаў і вуліцаў Брэста, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі нацыянальныя сцягі і перашкаджалі руху грамадскага транспарту. Яны прызналі віну.

Віталю Чаркасаву прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Арцёму Завадзе і Уладзіславу Барысаву прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Арцёма Кадырава асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У 2020 годзе, калі ён удзельнічаў у сходзе, яму было 16 ці 17 гадоў.

Аляксандра Жука — да пазбаўлення волі тэрмінам на 2,5 гады пазбаўлення волі. Вядома, што яго раней ужо судзілі паводле таго ж артыкула, таму ягонае пакаранне склалі шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім.

Марыю Лёсік — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў калоніі

Журналісту Аляксандру Ігнацюку прысудзілі вялікі тэрмін зняволення

Маці палітвязня ў трэці раз будуць судзіць за атрыманне дапамогі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4