Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Вязьма размешчаная ў 175 кіламетрах ад Смаленска. Гэта буйны чыгуначны вузел на Беларускім напрамку Маскоўскай чыгункі. Праз Вязьму праходзіць адзіны прамы чыгуначны перагон, які злучае Брэст і Маскву. Гэты шлях актыўна выкарыстоўваецца ў тым ліку і для перавозкі вайсковых грузаў.

Панінскі мост узвялі ў 1980 годзе якраз над чыгуначнымі шляхамі. Ён злучыў стары цэнтр Вязьмы з мікрараёнамі Юбілейны і Маскоўскі, якія тады дынамічна развіваліся. Гарантыйны тэрмін скончыўся праз пяць гадоў пасля адкрыцця.

Паступова рух па мосце рабіўся ўсё больш інтэнсіўным, пуцеправод стаў найважнейшай артэрыяй на Калужскім напрамку. Знос перакрыццяў паступова павялічваўся, збудаванне старэла, але мясцовыя ўлады ўсё цягнулі з рамонтам.

Яшчэ ў 2016 годзе мясцовыя СМІ білі трывогу: Панінскі мост знаходзіцца ў аварыйным стане. На перакрыццях заўважылі расколіны, а адміністрацыя раёна атрымала ад экспертаў рэкамендацыю па рамонце моста.

Панінскі мост у 2018 годзе. Фота: «Вязьма, вчера, сегодня, завтра»

Панінскі мост у 2018 годзе. Фота: «Вязьма, вчера, сегодня, завтра»

Тады ж, на фоне абрынання моста ў Амурскай вобласці (ягонае відэа сёння непрацяглы час выступала ў якасці фэйка пры паведамленнях пра аварыю ў Вязьме), мясцовыя актывісты адкрыта казалі, што Панінскі мост, мяркуючы па яго занядбаным стане, можа быць наступным.

Тэндар на рэканструкцыю аб'явілі толькі ў 2018 годзе — праз 38 гадоў пасля адкрыцця. Мясцовыя ўлады былі гатовыя выдзеліць на рамонт амаль 10 мільёнаў расійскіх рублёў, або прыкладна 165 тысяч даляраў па тагачасным курсе. Аднак аказалася, што гаворка ідзе не пра поўную рэканструкцыю моста, а толькі пра замену дарожнага палатна і касметычны рамонт.

Рамонту хапіла на некалькі месяцаў. Неўзабаве на дарозе зноў з'явіліся расколіны, іх зноў прыйшлося латаць. Наступны раз дарожнае палатно пераклалі ў 2019 годзе, выдаткаваўшы яшчэ 13 мільёнаў рублёў, ці 200 тысяч даляраў.

У 2023 годзе раённыя ўлады замовілі абследаванне моста. Ацэнку праводзіла кампанія «Геамост» — яна выйграла тэндар на суму ў 164 тысячы рублёў. Вынікі абследавання апублікаваныя не былі. Паведамлялася, што ўлады плануюць рэканструяваць мост у найбліжэйшыя гады.

Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура

Адрамантаваць мост не паспелі: 8 красавіка перакрыцце віядука павалілася. Паводле сведчанняў відавочцаў, перад абвальваннем мост моцна гайдаўся, а затым склаўся як картачны дамок.

Мясцовыя журналісты адразу ж адкінулі версію тэракту, адзначыўшы, што мост быў у вартым жалю тэхнічным стане. Сярод магчымых прычын называюць рухомасць грунту і моцны знос бетонных канструкцый.

Чытайце таксама:

БЧ папярэдзіла пра магчымую змену графіка цягнікоў з-за абвальвання моста ў Вязьме. У Расіі запэўніваюць, што затрымак не будзе

З'явілася ВІДЭА, як абрынаецца мост над чыгункай у Вязьме

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8