З паведамлення можна даведацца, як у камунікацыі паміж сабой супрацоўнікі Савета Рэспублікі называюць Наталлю Качанаву — НІ, што відавочна скарот ад Наталлі Іванаўны.

Куды ж яна рашуча патрабуе ўключыць Зайца і Ісачанку — на гэтае пытанне адказаць складаней. Леанід Заяц цяпер займае пасаду віцэ-прэм'ера па сельскай гаспадарцы, а Анатоль Ісачанка — старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Але раней абодва ў розны час пабылі намеснікамі Качанавай па Савеце Рэспублікі: Ісачанка ў 2019-2021, а Заяц у 2021-2022-м.

Можа, Качанавай так спадабалася тагачасная супраца з імі, што хочацца паўтарыць яе зноў, таму цяпер яна дабіваецца, каб Лукашэнка прызначыў абодвух чыноўнікаў у Савет Рэспублікі па сваёй квоце? Аднак гэтаму супярэчыць усталяваная практыка — звычайна ні віцэ-прэм'ераў, ні старшыняў аблвыканкамаў у гэты орган не прызначаюць, а сыход з высокіх пасадаў дзеля сінекуры ў Савеце Рэспублікі для абодвух будзе значным паніжэннем, знакам апалы.

Таму больш верагодна, што гаворка ідзе пра нейкую чарговую міжведамасную камісію, дзейнасць якой курыруе Наталля Качанава. Яна, як вядома, з'яўляецца адной з найбольш давераных асоб Лукашэнкі і ён часта даручае ёй арганізоўваць і курыраваць розныя справы, не заўсёды датычныя дзейнасці ўласна Савета Рэспублікі. 

А можа ўсё быць і ўвогуле банальна: што ў сувязі з пачаткам працы Савета Рэспублікі новага склікання, усе члены якога, апрача квоты Лукашэнкі, ужо прызначаныя, плануецца нейкае мерапрыемства, і на ім Наталля Качанава хоча бачыць знаёмыя і прыемныя ёй твары. Таму і рупіцца, каб былых намеснікаў не забыліся запрасіць. 

Чытайце таксама:

Абельская, Баскаў, Жук, Качанава — каго ад Мінска абралі ў Савет Рэспублікі

Абельскую рыхтуюць на замену Качанавай?

Мэр Наваполацка, які быў пратэжэ Качанавай, пакідае пасаду 

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
36
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
20