Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Лукашэнка пагадзіўся, што палёт у космас — добры іміджавы крок, які дазваляе паказаць, што кіраваная ім краіна «сапраўды касмічная дзяржава, якая здольная выхаваць і запусціць у космас нават жанчыну». І як «жаночы прэзідэнт», ён, маўляў, не мог «не даручыць гэта жанчыне». 

Праўда, ужо літаральна з наступных сказаў выявілася, што ініцыятарам палёту ад Беларусі менавіта жанчыны быў, як ні дзіўна, не «жаночы прэзідэнт», а былы кіраўнік «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін. Той, маўляў, падчас адной са шматлікіх размоў з Лукашэнкам на касмічныя тэмы сказаў, што някепска было б, каб Беларусь запусціла ў космас жанчыну.

Лукашэнка на гэта з уласцівым яму энтузіязмам адгукнуўся, сказаўшы «не пытанне». Маўляў, калі расійскім таварышам трэба, то «і дзве, і тры, і пяць, і шэсць паляцяць» — ён забяспечыць колькі заўгодна, «вы толькі сваю дарогу прайдзіце».

Пад «дарогай», як неўзабаве высветлілася, мелася на ўвазе банальнае фінансаванне падрыхтоўкі і запуску лукашэнкаўскай касманаўткі расійскім бокам. І кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін аказаўся ў гэтым плане, як сцвярджае Лукашэнка, «малайцом», бо грошай даў.

Між тым гэтае мерапрыемства, паводле слоў Лукашэнкі, зусім не таннае, каштуе не менш за 70 мільёнаў даляраў.

Пры гэтай нагодзе Лукашэнка згадаў таксама пра даўнюю справу са спробай запуску 26 ліпеня 2006 года беларускага спадарожніка «БелКА», калі сам ён прыехаў на Байканур, каб добра на гэтай справе прапіярыцца, але расійская ракета, што мусіла даставіць спадарожнік на арбіту, упала і разбілася праз крыху больш чым хвіліну пасля старту. Паводле яго, вялікія панесеныя выдаткі тады таксама ўдалося перакласці на плечы багатых расейцаў.

Між тым акурат учора прапагандыст Юрый Васкрасенскі, выступаючы на СТБ, таксама згадаў пра панесеныя Беларуссю выдаткі на запуск касманаўткі, і паводле яго слоў, яны не нулявыя:

«Касцюм, пашыты для Марыны Васілеўскай, каштуе 880 тысяч беларускіх рублёў, гэта пяць аднапакаёвых кватэр у Мінску. Але гэта падзея з такога ж шэрагу, як Алімпіяды, канцэрты, культурныя форумы. Гэта тое, што дазваляе дзяржаве стаць цывілізаванай і ўвайсці ў клуб вялікіх дзяржаў».

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Лукашэнка настойліва руйнуе пуцінскую тэорыю пра ўкраінскі след у тэракце ў «Крокусе»

Лукашэнка адказаў Сахашчыку: Поўная дурасць

Лукашэнка прыехаў з інспекцыяй войска пад літоўскую мяжу

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
29
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
12