Мікіта Бадзякоўскі ў Чэджу. Фота: скрыншот з трансляцыі на YouTube
Цяперашняя перамога вывела мазыраніна на шостае месца ў свеце па сукупным выйгрышы ў жывым покеры ў рэйтынгу сайта thehendonmob. com. Агульная сума яго прызавых, заробленых за ўсю кар'еру — больш за 52,7 мільёна долараў.
Трэба, аднак, мець на ўвазе, што інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх сапраўдны асабісты грашовы баланс.
Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды варта адняць грошы ўнесенага гульцом уступнага ўнёску. Па-другое, часта крыніцай сродкаў для ўнёску робяцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг таксама часта буйных пройгрышаў, якія застаюцца за кадрам.
Чытайце таксама:
Беларус выйграў у покер больш за 7 мільёнаў даляраў
Беларус выйграў у покер ужо амаль 40 мільёнаў даляраў. Але гэта не значыць, што ён супербагаты
Беларус выйграў на Кіпры турнір па покеры і разгарнуў сцяг Украіны