Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Фота: Wikimedia Commons

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Фота: Wikimedia Commons

Спачатку Аляксандр Лукашэнка сазваніўся з беларускай касманаўткай па відэасувязі, выдаў кучу жартаў і паабяцаў салату з цыбулі па вяртанні. А пасля, не чакаючы палёту, хуценька падпісаў спецыяльны закон для касманаўткі і для яе дублёркі, які дае ім ільготы і абавязвае ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці.

Прасцей кажучы, праз адсутнасць якіх-небудзь значных дасягненняў і выбітных персанажаў Лукашэнка вырашыў сам зрабіць сабе новую зорку — умоўна кажучы, беларускую Валянціну Церашкову.

Але ж першая спроба не ўдалася. Старт быў запланаваны на 21 сакавіка: ракета з Васілеўскай мусіла выправіцца ў да МКС з арандаванага Расіяй касмадрому Байканур у Казахстане. Пасля беларуска павінна была правесці на арбіце 12 сутак і вярнуцца на зямлю.

Але ж нешта пайшло не так: ракета трохі падыміла, і пуск адмянілі. Што здарылася і якія праблемы ўзніклі са стартам — пакуль інфармацыі няма. Але папярэднія версіі наступныя: ці то рухавікі ракеты «Саюз», якая павінна была адправіць карабель з экіпажам на МКС, не ўключыліся ў належны час. Ці то не адышла адна з мачтаў стартавага комплексу.

Дакладна вядома толькі тое, што пуск адмяніла аўтаматычная сістэма бяспекі.

Наступная спроба — у суботу, 23 сакавіка.

Валянціна Церашкова, першая савецкая касманаўтка, адыграла важную ролю ў прапагандзе савецкай, а пасля і пуцінскай сістэмы. Старшыня Камітэта савецкіх жанчын — у Лукашэнкі таксама ёсць свой Саюз жанчын, які адыгрывае немалую ролю ў выбарчых фарсах і для падтрымання грамадства ў пакорлівасці. Дэпутатка Вярхоўнага Савета ўсіх скліканняў і Дзяржаўнай Думы — і менавіта Церашковай даручылі ўнесці прапанову аб папраўках у Канстытуцыю, каб дазволіць Пуціну заставацца на пасадзе бясконца.

Выглядае, што, калі ракета ўсё ж паляціць, то Беларусь атрымае рымэйк яшчэ аднаго атрыбута савецкай сістэмы.

Чытайце таксама:

Стала вядома, чаму беларуска не паляцела ў космас

Экіпаж з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай не стартаваў з касмадрома «Байканур»

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8