На фасадзе ГЗЦ Prizma каля станцыі метро «Партызанская» ўсталявалі 3D-экран. На ім будуць паказваць ролікі з эфектам пагружэння. Мінакам будзе здавацца, што прама на іх бяжыць бегемот або рухаецца вялізная хваля. Дэвелапер «Сігмаполюс» запусціць гіганцкі дысплей 21 сакавіка на адну гадзіну — з 19 да 20 гадзін, піша Onliner.

 

Дысплей зʼяўляецца адным з самых буйных у краіне і дасягае 9,6 метра ў вышыню, 24 — у даўжыню. Яго разрозненне складае 1600 на 960 пікселяў з крокам пікселя ў 10 мм. На экране змогуць паказваць сучасныя 3D-ролікі, знятыя па апошніх тэхналогіях. 

Трохмерныя відэа плануюць круціць з раніцы да позняга вечара — з 7 да 23 гадзін. Як і належыць вулічным экранам, усе паказы пройдуць у бязгучным рэжыме. 

Комплекс Prizma плануецца адкрыць у найбліжэйшыя паўгода. У яго ўвойдуць гандлёвая галерэя, самы вялікі дзіцячы парк Prizma Park і трохзалавы кінатэатр Prizma Cinema, офісны будынак на 10 паверхаў, медыцынскі цэнтр і паркінг на 700 месцаў.

Чытайце таксама:

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

Кітай плануе пабудаваць гіганцкую электрамагнітную гармату для запуску астранаўтаў у космас

Навукоўцы плануюць змяшчаць у вочы сонечныя батарэі

Аўстралійскі мільярдэр пабудуе копію «Тытаніка», якая пойдзе тым жа маршрутам

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
1